Сёння адбудуцца суды над удзельнікамі Дня Волі
Сёння ў Мінску будуць судзіць удзельнікаў вулічных святкаванняў 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Па інфармацыі міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, 25 сакавіка было затрымана каля 80 чалавек, праваабаронцы ж паведамляюць пра 100 і больш затрыманых.
Як паведаміў затрыманы пад час выканання прафесійных абавязкаў журналіст “Нашай Нівы” Сямён Печанко, на затрыманых, якіх даставілі ў Маскоўскі РУУС, складзеныя пратаколы паводле арт. 23-34 «Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». Ва ўсіх затрыманых узялі адбіткі пальцаў.
Нагадаем, 25 сакавіка ў Мінску была жорстка разагнаная масавая акцыя з нагоды абвяшчэння 90-х угодкаў БНР. Сярод затрыманых і збітых некалькі журналістаў.