Сёння адбудзецца вечар, прысвечаны 75-годдзю Рыгора Барадулiна

28 снежня 2010 г. у 19.00 у Вялiкай зале Беларускай дзяржаўнай фiлармонii ў Мінску адбудзецца вечар, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна.

У праграме — прэзентацыя дакументальнага фільма Аляксандра Матафонава  "Як па сухому…" — штрыхі да партрэта Рыгора Барадуліна.

У вечарыне прымуць удзел Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, хор касцёла св. Сымона і св. Алены "Голас душы", заслужаны артыст Якаў Навуменка,заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Анісенка, саліст Белдзяржфілармоніі Канстанцін Шараў, паведамляе catholic.by