Сёння адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры

24 траўня славянскія народы, якія карыстаюцца кірылічным алфавітам, адзначаюць Дзень славянскага пісьменства. У Беларусі ён святкуецца з 1986 года і называецца Дзень славянскага пісьменства і культуры, нагадвае БЕЛТА. Дата 24 траўня абраная не выпадкова - у гэты дзень праваслаўная царква адзначае памяць роўнаапостальных Мяфодзія і Кірылы, асветнікаў і прапаведнікаў хрысціянства.