Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. Ён быў заснаваны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА. Да гэтай даты, а таксама да 20-годдзя прыняцця ў Беларусі закона "Аб мовах" прымеркаваная трэцяя Агульнанацыянальная дыктоўка, якая ў нядзелю пройдзе ў памяшканні тэатра аднаго акцёра "Зніч" (Мінскі касцёл святых Сымона і Алены).
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў звяртае ўвагу на тое, што ў апошнія гады дзень роднай мовы ў нашай краіне адзначаецца больш актыўна, прычым як грамадскімі, так і дзяржаўнымі арганізацыямі. Што датычыць сферы выкарыстання беларускай мовы, дык тут Трусаў бачыць "самым слабым месцам" дзіцячыя садкі і школы, дзе штогод скарачаецца колькасць беларускамоўных выхаванцаў, паведамляе БелаПАН.
Дарэчы, на сайце партала tut.by праходзіць апытанне сярод наведвальнікаў. Яны адказваюць на пытанне "Якую мову вы лічыце роднай?". На дадзены момант роднай назвалі беларускую мову больш за 45% альбо 3926 чалавек, рускую — амаль 34% альбо 2939 чалавек.