Сёння адзначаюцца 90-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР
90-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі адзначаюцца 25 сакавіка беларусамі ўсяго свету. У далёкім 1918 годзе ў Мінску Рада БНР прыняла гэтае рашэнне пад самую
раніцу. Як сведчыць Янка Станкевіч, калі яно было прынятае, з'явіліся
першыя сонечныя промні, і хтосьці выгукнуў: "Узыходзіць сонца
незалежнай Беларусі!".
Аднак да сапраўднай незалежнасці яшчэ трэба было прайсці доўгі і пакутлівы шлях - больш за 70 гадоў, пакуль у 1991 годзе на палітычнай мапе свету не з'явілася Рэспубліка Беларусь.
Адзначым, што Дзень Волі, а менавіта так называецца свята абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР, дагэтуль не святкуецца на дзяржаўным узроўні. Аднак сёлета ўпершыню дзяржаўныя СМІ пачалі нейтральна асвятляць гісторыю БНР.
Сёння ў Мінску пройдзе святочнае шэсце, якое арганізуюць дэмакратычныя сілы. Людзі збіраюцца а 18-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа. Улады ж дазволілі збор каля Акадэміі навук і шэсце па ходніках да плошчы Бангалор.