Сёння апошні дзень датэрміновага галасавання
Сёння апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Беларусі. Па ўсёй Беларусі і за яе межамі працуюць больш як 6 тысяч участкаў для галасавання. Датэрміновае галасаванне прадоўжыцца да 19.00/ На наступны дзень — 19 снежня — адбудуцца выбары прэзідэнта Беларусі.
Эксперты адзначаюць вялікі адсотак грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова. Гэты факт выклікае падазрэнне ў жаданні маніпуляваць вынікамі выбараў, заявіў БелаПАН незалежны эксперт у галіне выбарчага права Сяргей Альфер.
Ён адзначыў, што практыка датэрміновага галасавання існуе ў большасці краін Еўропы. Звычайна, калі людзі датэрмінова прыходзяць на выбарчыя ўчасткі, то галасуе 1—2%, максімум 5%. Калі паказчык грамадзян, якія прагаласавалі датэрмінова, вышэйшы за пару адсоткаў, гэта ўжо выклікае пытанне.
Паводле слоў эксперта, датэрміновае галасаванне сёння — гэта галасаванне, якое найбольш маніпулюецца з пункту гледжання магчымасці замены бюлетэняў.