Сёння ЦВК разгледзіць пытанне аб рэгістрацыі Рымашэўскага і Статкевіча
Сёння Цэнтрвыбаркам разгледзіць пытанне аб санкцыях адносна кандыдатаў у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага і Мікалая Статкевіча за арганізацыю несанкцыянаванай вулічнай акцыі.
Акцыя на Кастрычніцкай плошчы вечарам 24 лістапада праводзілася ў знак пратэсту супраць удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў чарговых прэзідэнцкіх выбарах і была прымеркавана да 14-й гадавіны канстытуцыйнага рэферэндуму, ініцыяванага ім. Мерапрыемства было заяўлена ў фармаце сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдатаў у прэзідэнты.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам у дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты ЦВК можа вынесці папярэджанне або прыняць рашэнне аб адмене іх рэгістрацыі.