Сёння дадому вяртаюцца беларускія ўдзельнікі антарктычнай экспедыцыі

Сёння ў Мінск вяртаюцца ўдзельнікі першай беларускай антарктычнай экспедыцыі. Яны былі ў Антарктыцы з 14 снежня 2007 года па 19 красавіка 2008 года. Беларускія палярнікі ладзілі падрыхтоўчыя працы на станцыі "Моладзевая" і палявой базе "Гара Вячэрняя" да размяшчэння беларускай экспедыцыі ў 2008-2009 гадах. Свае інжынерна-тэхнічныя і экалагічныя даследаванні нашыя навукоўцы праводзілі на палявой базе Расійскай антарктычнай экспедыцыі "Гара Вячэрняя".

Нагадаем, што чатыры беларусы, якія склалі першую беларускую антарктычную экспедыцыю, уваходзілі ў склад 53-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі.

"Інтэрфакс"