Сёння — Дзень салідарнасці з палітвязнямі і сваякамі зніклых
16 сакавіка ў 20:00 на Кастрычніцкай плошчы Мінску павінна пачацца акцыя салідарнасці з арыштаванымі актывістамі беларускай апазіцыі. Дзень беларускай салідарнасці адзначаецца на працягу трох гадоў 16-га дня кожнага месяца, нагадвае "Хартыя'97". Сёння ўдзельнікі акцыі будуць трымаць партрэты прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава, Уладзіміра Асіпенкі і маладафронтаўца Арцёма Дубскага.