Сёння Мікіту Ліхавіда пачнуць знаёміць з матэрыяламі справы
21 лютага актывісту Мікіту Ліхавіду выставілі канчатковае абвінавачанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня.
Пра гэта са спасылкай на адваката паведаміла "Свабодзе" ягоная маці Алена Ліхавід. Санкцыя паводле гэтага абвінавачання — да 8 гадоў зняволення.
"З 22 лютага сына пачнуць знаёміць з матэрыяламі справы. Пачуваецца Мікіта нармальна, на ўмовы не скардзіцца, не разгубіўся, перадае прывітанні сябрам", — паведаміла Алена Ліхавід.