Сёння Мінск з візітам наведае прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі
30 лістапада з візітам Мінск наведае прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі. Запланаваныя перамовы кіраўніка італьянскага ўрада з Аляксандрам Лукашэнкам. У інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa 25 лістапада Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падчас сустрэч з Берлусконі збіраецца абмеркаваць пытанні развіцця эканамічных адносін.
Па словах Лукашэнкі, прадстаўнікі Італіі, якія наведалі Беларусь, пацвердзілі, што ў краіне склаўся спрыяльны інвестыцыйны клімат.
Як нагадвае БелаПАН, у красавіку 2009 года Італію з працоўным візітам наведаў Аляксандр Лукашэнка. У лютым таксама адбыўся візіт у Рым кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава.
Міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні 30 верасня з афіцыйным візітам наведаў Мінск, правёў серыю перамоваў на вышэйшым узроўні і падпісаў дамову аб адукацыйных праграмах. Адбылася сустрэча Фраціні з прэзідэнтам Беларусі, падчас якой і быў пацверджаны візіт прэм'ер-міністра Італіі Сільвіё Берлусконі.