Сёння мінскае “Дынама” гуляе з дацкім “Одэнсэ”, пачатак трансляцыі ў 21.25

Сёння мінскае “Дынама” згуляе ў гасцях з дацкім “Одэнсэ” у матчы Кубку УЕФА. Нагадаем, у першай гульні ў Мінску была зафіксаваная нічыя 1:1 (дынамаўцы ўпусцілі перамогу на чацвёртай даданай хвіліне).

Сённяшні матч у наўпроставым эфіры будзе паказаны тэлеканалам “ЛАД”. Пачатак трансляцыі ў 21.25.