Сёння могуць ліквідаваць Партыю жанчын “Надзея”
Сёння Вярхоўны суд пачне разгляд позвы аб ліквідацыі Беларускай партыі жанчын “Надзея”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла лідэр партыі Алена Яськова.
“Канешне, я аб’ектыўна ацэньваю сітуацыю, але мы прымем усе захады для таго, каб абараніць нашу партыю. У нас мноства аргументаў. Мы лічым, што гэтая мера — абсалютна неадэкватная сітуацыі ў партыі, калі толькі нядаўна быў зарэгістраваны новы статут. У нас практычна не было часу для рэалізацыі палажэнняў новага статута, а партыю адразу ж закрываць”.
Нагадаем, позву аб ліквідацыі партыі накіравала міністэрства юстыцыі. Прычынай стала адсутнасць юрыдычнага адрасу, а таксама тое, што партыйныя арганізацыі, якія дзейнічаюць па краіне, не былі пастаўленыя на ўлік.
“Жанчын” вінавацяць і ва ўдзеле ва ўстаноўчай канферэнцыі “Саюза левых партый”, якая адбылася за межамі Беларусі. Вярхоўны суд пачне разгляд справы аб 11-й гадзіне.