Сёння на "Лініі Сталіна" сабраліся святкаваць 5 тысяч чалавек

Каля пяці тысяч чалавек сёння наведалі ваенна-спартыўнае свята на "Лініі Сталіна" пад Мінскам. Як паведамляе БЕЛТА, для дарослых квіток каштаваў 12 тысяч рублёў, для школьнікаў - 6 тысяч.
У сувязі з мінскім выбухам, на тэрыторыі комплекса былі ўжытыя павышаныя захады бяспекі. Усе гледачы праходзілі праз адмысловую рамку-металашукальнік, іх рэчы даглядаліся, спіртныя напоі ў людзей забіралі.

Паведамляецца, што пяць тысяч чалавек пабачылі рэканструкцыю аднаго з эпізодаў па вызваленні Беларусі ад нямецкіх захопнікаў летам 1944 года. Яны пабачылі паказальныя выступленні авіяцыі, парашутыстаў і спецназаўцаў.