Сёння на "Славянскім базары" адбудзецца лёсаванне канкурсантаў
На XVI Міжнародным фэсце мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сёння адбудзецца адна з самых інтрыгуючых падзей — лёсаванне ўдзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2007". За перамогу ў конкурсе будуць змагацца 22 маладыя выканаўцы з 19 краін.
У адрозненні ад іншых, Беларусь, Расія і Украіна дэлегуюць на песеннае спаборніцтва па два выканаўцы.
Нашу краіну сёлета прадставяць Георгій Калдун і Ганна Благова.
У конкурсе таксама паўдзельнічаюць прадстаўнікі Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Ізраіля, Італіі, Казахстана, Кыргызтана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славеніі, Узбекістана, Эстоніі.
Самая маладая ўдзельніца — 16-гадовая румынка Аліна, а самы старэйшы — беларус Георгій Калдун.
У першы конкурсны дзень 8 ліпеня выканаўцы будуць выступаць у суправаджэнні фанаграмы "мінус 1". У другі — 9 ліпеня — у суправаджэнні аркестра Міхаіла Фінберга.
Галоўны прыз фестывалю — 10 тысяч долараў.
БЕЛТА