Сёння на вулічныя акцыі ў Кіеве выйдуць да 100 тысяч чалавек

Партыя рэгіёнаў запланавала антыфашысцкі марш "У Еўропу — без фашыстаў!". Шэсце скончыцца на Еўрапейскай плошчы, дзе адбудзецца мітынг, паведамляе сайт podrobnosti.ua.



Тым часам, на цэлы дзень запланаваныя фінальныя мерапрыемствы ў рамках усеўкраінскай акцыі "Уставай, Украіна!" Яе ініцыявалі апазіцыйныя партыі "Бацькаўшчына", УДАР і "Свабода". Сярод іншага ўдзельнікі патрабуюць імпічменту прэзідэнта Украіны. Паведамляецца, што на гэтай акцыі будуць і беларускія дэмакратычныя актывісты. Яны ўздымуць нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.



Агулам у кіеўскую гарадскую адміністрацыю паступіла 16 заявак на акцыі з удзелам каля 100 тысяч чалавек.



Будуць сярод іх і забаўляльныя — напрыклад, Фэст марозіва ці Міжнародны фэст футболу "Вялікі мяч".



Аднак разам з тым сваю акцыю ў цэнтры Кіева правядуць каля 50 чалавек у падтрымку правоў і свабодаў ЛГБТ.

Фота — iport.info