Сёння пачынаецца суд над былым прэзідэнтам Нямеччыны з-за... 719 еўра

Дагэтуль экс-прэзідэнты Нямеччыны пад суд не траплялі.



Як паведамляе РІА "Новости", Вульф сышоў з пасады, якую займаў 598 дзён, у лютым 2012-га. Яго падазраюць у злоўжыванні службовым становішчам і атрыманні фінансавай выгады ў памеры 719 еўра 40 цэнтаў. Маецца на ўвазе гісторыя з паездкай Крысціяна Вульфа і яго жонкі пяць гадоў таму ў Мюнхен на Актобэрфэст. У той час ён быў прэм'ерам федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Па версіі следства, заможны сябра Вульфа кінапрадзюсар Давід Гронавольд аплаціў рахунак за пражыванне прэм'ера і яго жонкі ў гатэлі, а таксама сумесную вячэру ды "кампенсаваў" іншыя выдаткі.



Расследаванне працягвалася 14 месяцаў. І былому прэзідэнту, і кінапрадзюсару пагражае да трох гадоў зняволення ці штраф.
 

Фота — AFP