Сёння Павел Севярынец выйдзе на волю
Неўзабаве (прыблізна ў 10.20) вядомы апазіцыйны палітык Павел Севярынец выйдзе на волю. Нагадаем, баранавіцкі суд прыгаварыў моладзевага лідэра на 17 сутак адміністрацыйнага арышту.
Паўла затрымалі каля будынку раённага суда, куды ён прыйшоў, каб падтрымаць моладзевага актывiста Яраслава Грышчэню, якога судзiлi па крымінальным артыкуле за ўдзел у незарэгiстраванай арганiзацыi “Малады фронт”.
Суд прызнаў Севярынца вiнаватым адразу па трох артыкулах: дробнае хулiганства, непадпарадкаванне міліцыянтам i парушэнне парадку арганiзацыi цi правядзення масавага мерапрыемства.
У Баранавiчах Севярынец быў арыштаваны праз некалькi дзён пасля выхаду з брэсцкага iзалятара, дзе палітык правёў 15 сутак.