Сёння павялічваюцца памеры штрафаў за парушэнні на дарогах

Сёння ўступаюць у сілу змены ў Кодэкс пра адміністрацыйныя правапарушэнні, звязаныя з памерамі штрафаў за парушэнні правіл дарожнага рух, паведамляе БЕЛТА.

Памеры шэрагу фінансавых пакаранняў павялічваюцца.

У прыватнасці, за паўторнае парушэнне на працягу года правіл прыпынку ці стаянкі штраф зараз складае 70 тысяч рублёў. Пры гэтым у выпадку з грузавым аўтамабілем такі штраф роўны 350 тысячам. Калі кіроўца не першы раз за год ігнаруе рамень бяспекі - ад 70 да 175 тысяч. Акрамя таго, аматары сістэматычна казаць па мабільніку (без прылады "хэндс-фры") падчас руху, седзячы за рулём, за кожнае падобнае парушэнне выкладуць ад дзвюх да васьмі базавых велічынь.