Сёння праходзіць сёмы па ліку ўстаноўчы з'езд "Маладога фронту"
Чарговы, сёмы па ліку, устаноўчы з'езд "Маладога фронту" праходзіць у нядзелю ў Мінску. На ім плануецца прыняць статут і праграму арганізацыі — г. зн. выканаць усе фармальнасці, неабходныя для рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі. Як інфармуе БелаПАН, на з'езд былі запрошаныя прадстаўнікі Мінюста, каб выслухаць іх пазіцыю наконт нерэгістрацыі арганізацыі. Нагадаем, папярэдні ўстаноўчы з'езд прайшоў 30 студзеня сёлета, у Мінюст падалі дакументы, аднак арганізацыі было ў шосты раз адмоўлена ў рэгістрацыі. 28 траўня Вярхоўны суд адмовіў маладафронтаўцам у задавальненні скаргі, палічыўшы рашэнне Міністэрства юстыцыі законным.
Адзначым, што цяпер "Малады фронт" мае статус міжнароднага маладзёжнага грамадскага аб'яднання — у 2007 годзе ён быў афіцыйна зарэгістраваны ў Чэхіі.
Адзначым, што цяпер "Малады фронт" мае статус міжнароднага маладзёжнага грамадскага аб'яднання — у 2007 годзе ён быў афіцыйна зарэгістраваны ў Чэхіі.