Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Вадохрышча
Ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі праходзяць набажэнствы вялікага асвячэння водаў у гонар свята Богаз'яўлення. Паводле народных вераванняў, вада на Вадохрышча валодае асаблівай лячэбнай сілай, дае здароўе. Вернікі лечаць раны, яна дапамагае адвесці любую бяду. Як адзначае сайт naviny.by, напярэдадні і ў дзень Вадохрышча святары асвячаюць крыніцы - азёры, рэкі, сажалкі. Існуе традыцыя купання ў такіх водах. Учора ў Мінску купаліся ў палонцы (на здымку) супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Свята Вадохрышча ладзіцца ў гонар таго, што ў гэты дзень Ісус Хрыстос быў хрышчаны Іяанам Прадцечам у рацэ Іярдан. Свята таксама завецца Святым Богаяўленнем, бо ў гэты дзень Бог явіў сябе міру ў трох асобах: голасам з неба Бог Айцец засведчыў Ісуса Хрыста - Бога Сына, на якога сышоў Дух Святы ў выглядзе голуба.
Фота - photo.bymedia.net