Сёння праваслаўныя вернiкi святкуюць Хрышчэнне Ісуса Хрыста

19 студзеня праваслаўныя вернiкi Беларусi адзначаюць Вадохрышча. У гэты дзень, згодна з праваслаўным календаром, святкуецца Хрышчэнне Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан, асвячаецца вада.  Асвечаная ў гэты дзень вада называлася святой, iарданскай, вадохрышчанскай. Меркавалася, што яна больш здаровая, гаючая i можа абаранiць чалавека ад хвароб.

Лiчыцца, што на Вадохрышча вада асвячаецца не толькi ў храмах, але i рэках, крынiцах, азёрах, калодзежах. Ваду, якую бралi на Вадохрышча, захоўвалi на працягу года i выкарыстоўвалi ў лячэбных i магiчных мэтах.

Фота — bymedia.net