Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Вадохрышча

Сёння праваслаўныя вернікі Беларусі адзначаюць вялікае хрысціянскае свята Вадохрышча або Богаяўленне.
У гэты дзень асвячаецца вада, якая, як здаўна вераць людзi, мае цудадзейную сiлу, лічыцца, што яна больш здаровая, гаючая i можа абаранiць чалавека ад хвароб. На Вадохрышча вада асвячаецца не толькi ў храмах, але i рэках, крынiцах, азёрах, калодзежах.

Ваду, якую бралi на Вадохрышча, захоўвалi на працягу года i выкарыстоўвалi ў лячэбных i магiчных мэтах. У сувязi з гэтым гавораць пра феномен: вада, якую набiраюць 18-19 студзеня, не псуецца на працягу 3 гадоў, у ёй не выпадае асадак.

На Вадохрышча забараняецца браць ваду без чаргi, праз знаёмых у чарзе. Нельга адпiхваць састарэлых, хворых, цяжарных і дзяцей. Калi нехта так зробiць, то гэта вада не будзе гаючай i не дапаможа, адзначае TOPnews. Тым часам, у галоўных мінскіх храмах з самага ранку з’явіліся вялізныя чэргі.