Сёння пройдуць тры матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Тры матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пройдуць у нядзелю. Брэсцкае "Дынама" згуляе з магілёўскім "Дняпром", салігорскі "Шахцёр" прымае гродзенскі "Нёман", а "Мінск" — наваполацкі "Нафтан".
Нагадаем, тур пачаўся ў суботу. Бабруйская "Белшына" перамагла на сваім полі сталічны "Партызан" — 2:0, а жодзінскае "Тарпеда" было разгромлена "Віцебскам" — 0:4 (адзначым, што гэта быў першы матч жодзінцаў пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера — Сяргея Гурэнкі).
Яшчэ адзін матч тура — БАТЭ — "Дынама" (Мінск) — перанесены на верасень.
Па-ранейшаму ў чэмпіянаце лідыруе БАТЭ — 42 ачкі, у "Шахцёра" 37 ачкоў, у "Мінска" і мінскага "Дынама" — па 36 ачкоў.