Сёння пройдзе агульнанацыянальная дыктоўка па вершах Багдановіча

Таварыства беларускай мовы прапануе 21 лютага правесці VI Агульнанацыянальную дыктоўку па творах паэта Максіма Багдановіча. Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што верш сугучны з нашай рэчаіснасцю.

Сёлета, як і раней, дыктоўка будзе адбывацца ў тры дні.

"Мы спецыяльна бярэм тры даты, каб у людзей былі тры варыянты. Можна напісаць 15 сакавіка — гэта дзень, калі была прынятая першая Канстытуцыя і мова стала дзяржаўнай адзінай. Або 25 сакавіка, калі БНР зноў жа ўпершыню абвесціла на тэрыторыі Беларусі дзяржаўнай мовай сённяшнюю беларускую. Гэтыя даты ў нас ужо чатыры гады, мы іх не мяняем. Але пачынаць масава, канешне, трэба ў Дзень Роднай мовы — 21 лютага, старт у Міжнародны дзень роднай мовы", - распавёў Трусаў.