Сёння пройдзе інаўгурацыя трэцяга прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева

Урачыстая цырымонія ўступлення Дзмітрыя Мядзведзева на пасаду прэзідэнта Расіі адбудзецца 7 траўня ў Вялікім Крамлёўскім палацы. Яна пройдзе ў трох залах — Георгіеўскай, Аляксандраўскай і Андрэеўскай. Цырымонія інаўгурацыі трэцяга прэзідэнта Расіі па сцэнары будзе падобная да той, што была ў 2000 і 2004 гг., калі на пасаду ўступаў Уладзімір Пуцін, адзначае "Інтэрфакс".

На інаўгурацыю запрошаныя больш за 2 тысячы чалавек, сярод іх больш за 140 замежных гасцей, пераважна амбасадары замежных дзяржаў і часовыя павераныя.