Сёння пройдзе сустрэча кіраўнікоў мытных службаў Беларусі і Літвы
У пункце пропуску "Каменны Лог" 23 снежня адбудзецца сустрэча старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандра Шпілеўскага і генеральнага дырэктара Мытнага дэпартамента пры Міністэрстве фінансаў Літвы Антанаса Шыпавічуса. На сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні, звязаныя з ўзнікненнем чэргаў грузавых і легкавых транспартных сродкаў на беларуска-літоўскай мяжы.
Беларускі бок прапаноўвае правесці комплекс сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне ўтварэння чэргаў на гэтым напрамку. У прыватнасці, плануецца павялічыць прапускную здольнасць пунктаў пропуску "Каменны Лог" — "Мядзінікай", "Катлоўка" — "Лаварышкес" за кошт павелічэння колькасці асабовага складу дзяжурных змен у дні пікавай нагрузкі.