Сёння прымуць прысягу каля 6,5 тысячы беларускіх вайскоўцаў

Каля 6,5 тысячы беларускіх вайскоўцаў прымуць прысягу ў суботу ў злучэннях і вайсковых частках Узброеных сілаў.  Як паведамляе "Интерфакс-Запад", міністр абароны генерал-лейтэнант Юрый Жадобін паўдзельнічае ў цырымоніі прыняцця вайсковай прысягі ў 72-м гвардзейскім Аб'яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.