Сёння са шпіталя выпісваюць Рыгора Барадуліна

Пра гэта журналістам "Нашай Нівы" паведаміла яго жонка Валянціна. Па словах жонкі, Народны паэт пачуваецца лепей, хаця яму яшчэ не перастае балець галава. Таксама Барадулін яшчэ кашляе, што, па словах урача, можа працягвацца з месяц. Ёсць таксама невялікая тэмпература.

Нагадаем, Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін быў шпіталізаваны 14 лютага з запаленнем лёгкіх.