Сёння спаўняецца 90 год з дня нараджэння Івана Шамякіна
30 студзеня спаўняецца 90 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна.
Пісьменнік стаў вядомы найперш дзякуючы сваім раманам “Глыбокая плынь”, “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”. Сярод іншых яго твораў, якія сталі вядомымі і папулярнымі — “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Вазьму твой боль”, “Злая зорка”, нагадвае БЕЛТА.
Імя пісьменніка добра вядомае за межамі Беларусі. Яго кнігі выходзілі на пятнаццаці мовах народаў былога СССР і перакладаліся на польскую, чэшскую, іспанскую, кітайскую ды іншыя мовы. Шмат якія творы Івана Шамякіна атрымалі другое жыццё на тэатральных сцэнах і ў кіно. Памёр пісьменнік у 2004 годзе.