Сёння стартуе інтэрнэт-акцыя, прысвечаная Чарнобыльскай трагедыі

З 30 сакавіка па 10 красавіка 2009 года пройдзе Міжнародная інфармацыйная інтэрнэт-акцыя "Праўда, урок, памяць", прысвечаная 23-м угодкам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Вядучыя спецыялісты трох краін — Беларусі, Расіі, Украіны — адкажуць на пытанні інтэрнэт-карыстальнікаў, якія можна накіраваць на электронны адрас: [email protected].

Адказы будуць прыходзіць як непасрэдна адрасату, так і публікавацца на старонках партала www.chernobyl.info. Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя.

“Інтэрфакс”