Сёння студэнты ЕГУ сустрэнуцца з дэлегацыяй сенатараў і кангрэсменаў ЗША
Сёння студэнты ЕГУ сустрэнуцца з дэлегацыяй сенатараў і кангрэсменаў ЗША. Прадстаўнікі дэлегацыі выказалі жаданне абмеркаваць са студэнтамі бягучую сітуацыю ў Беларусі. Сустрэча адбудзецца ў будынку Парламента (Сойма) Літоўскай Рэспублікі, паведамляе сайт ЕГУ. У склад дэлегацыі на чале з сенатарам ЗША ад штата Арызона Джонам Сідні Маккейн (John McCain) уваходзяць таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прэсы ЗША.