Сёння Сяргей Сідорскі абмяркуе ў Маскве кошты на газ для Беларусі
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння мае намер прыехаць у Маскву, каб абмеркаваць з расійскім бокам пытанні паставак газу, а таксама яго кошту. Пра гэта паведамляе “ІТАР-ТАСС” са спасылкай на беларускую амбасаду ў Маскве.
Паводле слоў супрацоўніка беларускага дыппрадстаўніцтва, Мінск настойвае на тым, каб кошт на газ склаў 150 долараў за тысячу кубаметраў або крыху больш. Аб умовах паставак расійскага газу ў Беларусь на 2009 год прэзідэнты дзвюх краін дамовіліся яшчэ ў канцы снежня.
У разгар расійска-ўкраінскіх перамоў 30 снежня прадстаўнікі "Белтрансгазу" прыязджалі ў "Газпрам", каб абмеркаваць усе канчатковыя ўмовы. Аднак ці быў падпісаны кантракт засталося невядома. Кошт на газ для Беларусі на гэты год так і не быў агучаны.