Сёння ў Беларусь прыедзе каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ

13 снежня ў Беларусь прыедзе каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў за прэзідэнцкімі выбарамі ад АБСЕ. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю Еўрарадыё старшыня місіі БДІПЧ/ АБСЕ Герт Арэнс. Групу ачоліць сябра брытанскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Тоні Ллойд. Менавіта ён 20 снежня 2010 года на прэс-канферэнцыі ў Мінску агучыць папярэдняе заключэнне АБСЕ па выбарах прэзідэнта.
 
Нагадаем, што ў сярэдзіне лістапада ў Беларусь прыбылі болей за 40 доўгатэрміновых назіральнікаў за прэзідэнцкай выбарчай кампаніяй.