Сёння ў беларускіх школах прагучыць апошні званок

Апошні званок выпускнікі беларускіх школ пачуюць на ўрачыстых лінейках 24 траўня. Цяппер усім выпускнікам як базавай, так і сярэдняй агульнаадукацыйнай школы неабходна здаць выпускныя іспыты. Яны пройдуць з 26 траўня па 6 чэрвеня. Як і летась, навучэнцам дзявятых класаў неабходна здаць чатыры іспыты, а выпускнікам сярэдняй школы - тры. Выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць 7 і 8 чэрвеня.

БЕЛТА