Сёння ў Гомелі на волю мусіць выйсці Кастусь Жукоўскі

Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Кастусь Жукоўскі сёння мусіць выйсці на волю ў Гомелі. Нагадаем, 13 студзеня яго асудзілі на восем сутак, нібыта, за дробнае хуліганства. Насамрэч, Жукоўскі рабіў відэаздымкі каля будынка гомельскага ўпраўлення КДБ і быў там затрыманы. За кратамі ў гомельскім ізалятары часовага ўтрымання актывіст аб'явіў галадоўку. Такім чынам ён пратэставаў супраць рашэння суду, які лічыць палітычна матываваным.

Як паведаміла Еўрарадыё актывістка аргкамітэта БХД Ірына Губская, Жукоўскі мусіць выйсці на волю ў другой палове дня.