Сёння ў Гомелі праходзіць Дзень цвярозасці, у крамах не прадаецца алкаголь

14 верасня ў Гомелі праводзіцца Дзень цвярозасці. Ва ўсіх гандлёвых кропках горада, а таксама рэстаранах і барах спіртныя напоі не прадаюцца, паведамляе БелаПАН.
Такім чынам гарадскія ўлады змагаюцца з п'янствам. На думку спецыялістаў аддзела ідэалагічнай работы Гомеля, гэта мерапрыемства павінна садзейнічаць усведамленню грамадзянамі таго, што святы і выхадныя можна праводзіць без спіртнога.

Напярэдадні медыкі і міліцыянты правялі ва ўстановах адукацыі і працоўных калектывах прафілактычную работу аб шкодзе п'янства і шкодным уздзеянні алкаголю на арганізм.

У Дзень цвярозасці ў Гомелі пройдзе заключная частка міжнароднага фестывалю харэаграфіі "Сожскі карагод" і грамадска-культурная акцыя "Мы — беларусы!".