Сёння ў Маскве пройдзе паседжанне Саўміна Саюзнай дзяржавы

На чарговым паседжанні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе сёння, 15 кастрычніка ў Маскве, плануюць абмеркаваць болей за 30 пытанняў. У цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца выкананне бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2010 годзе, бюджэт наступнага года, пытанні развіцця гандлёва-эканамічных адносінаў за 9 месяцаў сёлета, а таксама знешнегандлёвыя адносіны з Расіяй. Таксама чальцы Саўміну Саюзнай дзяржавы абмяркуюць пытанні ваенна-палітычнага супрацоўніцтва. Гэта ахова сумеснай мяжы, дамоўленасці па сумеснай супрацьпаветранай абароне і групоўкам войскаў. На абмеркаванне выносяць пытанні інавацыйнага супрацоўніцтва, пытанні забеспячэння роўных правоў грамадзянаў дзвюх краінаў, паведамляе БелаПАН.