Сёння ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядацца справа Пачобута

У пятніцу ў Мінскім гарадскім судзе будзе разглядацца пратэст пракуратуры на рашэнне суда, якім журналіста "Газеты Выборчай" Андрэя Пачобута пакаралі штрафам за "удзел у несанкцыяніраваннай акцыі" 19 снежня.

Даведацца перад працэсам чаго канкрэтна хоча пракурор не ўдалося, распавёў Пачобут на сваім блозе.

"Калі рабіць прагноз, то думаю заўтра рашэнне адменяць і накіруюць справу на новы разгляд. Прымаць рашэнне па палітычным справам ў другой інстанцыі не любяць, лепш перакінуць на некага іншага... Хіба, што спецзаказ", - лічыць Пачобут.