Сёння ў Мінску адбудзецца чарговая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў
Сёння індывідуальныя прадпрымальнікі збіраюцца арганізаваць на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску чарговы мітынг пратэсту. Ён быў прызначаны ўдзельнікамі папярэдняй акцыі на 12 гадзінаў.
Аднак ужо дзесяць дзён улады спрабуюць сарваць мітынг прадпрымальнікаў і праводзяць прэвентыўныя арышты. За кратамі цяпер знаходзіцца каля 50 чалавек. У суботу каля турмы на вуліцы Акрэсціна ў Мінску былі затрыманыя 6 моладзевых актывістаў. Суды над імі адбудуцца сёння.
Акрамя таго ў Гомелі і Светлагорску перад судом паўстануць затрыманыя ў пятніцу актывісты прадпрымальніцкага руху Аляксандр Рубчэня і Анатоль Змітровіч. Змітровіч за кратамі абвясціў галадоўку пратэсту. Абодвух абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы.
Шэраг актывістаў прадпрымальніцкага руху і апазіцыйных арганізацый атрымалі позвы на 21 студзеня. Яны мяркуюць, што іх збіраюцца затрымаць, прынамсі, на час правядзення акцыі.
Нагадаем, індывідуальныя прадпрымальнікі пратэстуюць супраць прэзідэнцкага ўказа № 760, які моцна абмяжоўвае іх правы.