Сёння ў Мінску адбудзецца свята фантанаў
На сённяшні дзень у Мінску запланавана свята фантанаў. Яно адбудзецца каля Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў. На працягу ўсяго дня каля вадамёта будуць выступаць творчыя калектывы горада. Такое ж свята ў Дзень Перамогі вырашыў арганізаваць для сваіх жыхароў і Савецкі раён: тут гулянні адбудуцца каля фантана перад Камароўскім рынкам.
Упершыню ў сталіцы свята фантанаў было зладжана ў 2003 годзе. Тады ў Мінску налічалася крыху больш за 30 вадамётаў, прычым працавалі яны толькі час ад часу. Сёння іх удвая больш.
"Минск-новости"
Упершыню ў сталіцы свята фантанаў было зладжана ў 2003 годзе. Тады ў Мінску налічалася крыху больш за 30 вадамётаў, прычым працавалі яны толькі час ад часу. Сёння іх удвая больш.
"Минск-новости"