Сёння ў Мінску аўтамабіль збіў дзяўчыну і працягнуў яе 50 метраў
Здарэнне адбылося каля 6.30 на рэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Прытыцкага.
Дзяўчына пераходзіла на зялёнае святло светлафора. У гэты час з вуліцы Берута паварочваў аўтамабіль Fiat Ducato. 37-гадовы кіроўца збіў дзяўчыну, пасля чаго машына працягнула яе па дарозе каля 50 метраў. Пасля таго, як кіроўца спыніў аўтамабіль, дзяўчына знаходзілася пад машынай. Яе здолелі дастаць толькі выратавальнікі, якія прыехалі на месца здарэння.
На шчасце, дзяўчына засталася жывая. Пасля здарэння яна знаходзілася ў свядомасці. З рознымі траўмамі яе шпіталізавалі, інфармуе БЕЛТА.