Сёння ў Мінску легкавік збіў трохгадовае дзіця
Здарэнне адбылося на вуліцы Розы Люксембург.
Яго абставіны не паведамляюцца. Як інфармуе БЕЛТА, дзіця шпіталізаванае. Яго стан ацэньваецца як вельмі цяжкі.
На месцы здарэння працавала следчая група Упраўлення Следчага камітэта па Мінску, прызначаныя шматлікія экспертызы. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання".