Сёння ў Мінску пачнуцца перамовы па адкрыцці прадстаўніцтва Еўракамісіі
Сёння ў Мінску пачнуцца перамовы па праекце дамовы аб адкрыцці ў Беларусі прадстаўніцтва Еўракамісіі.
Пра гэта напярэдадні паведаміў каардынатар па сувязях з нашай краінай прадстаўніцтва Еўракамісіі ва Украіне і Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.
Паводле яго слоў, на сёння ў яго прызначана сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў, у прыватнасці, з намеснікам міністра Валерыем Варанецкім, інфармуе “Беларускі партызан”.
Па словах Хольцапфеля, пасля правядзення перамоў і падпісання дамовы беларускі парламент павінен будзе ратыфікаваць гэты дакумент.
Нагадаем, праект дамовы аб адкрыцці ў Беларусі прадстаўніцтва Еўракамісіі Аляксандр Лукашэнка ўхваліў сваім указам 19 кастрычніка.