Сёння ў Нью-Ёрку пройдзе конкурс "Форд Супермадель свету — 2008"
16 студзеня ў Нью-Ёрку адбудзецца фінал конкурсу "Форд Супермадэль свету — 2008" (па мінскім часе шоу пачнецца ўначы 17 студзеня).
Беларусь на гэтым конкурсе прадстаўляе мінская школьніца, мадэль "Студыі моды Сяргея Нагорнага" Дар'я Аніськова. На думку кіраўніка студыі Сяргея Нагорнага, у беларускай удзельніцы "добрыя шанцы на перамогу".
У прыватнасці, паведаміў ён, у час падрыхтоўкі да фіналу конкурсу Даша Аніськова ўвайшла ў дзесятку дзяўчат, адабраных у якасці прэтэндэнтак, якія могуць стаць тварам касметычнай фірмы "Maybelline" — фундатара конкурсу.
Нагадаем, у 2006 годзе "Супермадэль свету" ў Нью-Ёрку заваявала мінская школьніца Кацярына Даманькова, у 2007-м яшчэ адна беларуска, Вікторыя Махота, заняла другое месца. У якасці ўзнагароды за першыя месцы дзяўчатам даецца магчымасць заключыць гадавыя кантракты з мадэльным агенцтвам "Ford Models".
БелаПАН