Сёння ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень талерантнасці
Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў заснавала Міжнародны дзень талерантнасці ў 1995 годзе з мэтаю пашырэння ў свеце ідэяў цярпімасці і паразумення, культурнай і гістарычнай разнастайнасці народаў. У дэкларацыі ААН гаворыцца, што людзі па сваёй прыродзе адрозніваюцца па вонкавым выглядзе, сацыяльнаму становішчу, гаворцы, паводзінам і каштоўнасцям і валодаюць правам жыць у свеце і захоўваць сваю індывідуальнасць.
У Беларусі жывуць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцяў. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кожны грамадзянін мае права самастойна вызначаць сваё стаўленне да рэлігіі і нацыянальнасці.
У Беларусі жывуць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцяў. Паводле Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кожны грамадзянін мае права самастойна вызначаць сваё стаўленне да рэлігіі і нацыянальнасці.