Сёння ўзарвуць пячору пад Пензай, дзе пустэльнікі чакалі "канца свету"
Пячора, у якой з лістапада мінулага года дзесяткі пустэльнікаў чакалі "канца свету", сёння будзе ўзарваная. Як паведамляе "Эхо Москвы", на месца ўжо выехалі падрыўнікі. Загад пра
знішчэнне пячоры падпісаў раніцай 20 траўня начальнік міліцыі
Пензенскай вобласці. Падрыўнікі абяцаюць, што ад пячоры "не застанецца
і следу".
Нагадаем, што сярод пустэльнікаў былі і грамадзяне Беларусі. Апошнія з іх нядаўна выйшлі на паверхню, былі аштрафаваныя расійскім судом за парушэнне правілаў знаходжання ў Расіі і дэпартаваныя на радзіму.