Сёння Вярхоўны суд разгледзіць тры скаргі ад незарэгістраваных кандыдатаў

Тры скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі будуць разгледжаныя ў чацвер Вярхоўным судом, паведамляе "Інтэрфакс". Напярэдадні суд пры разглядзе шасці скарг пацвердзіў рашэнні Цэнтрвыбаркама аб адмове ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Усяго ў Вярхоўны суд паступіла 19 скарг, дзве з якіх былі здаволеныя. Адну скаргу заяўнік забраў.