Сёння Вярхоўны суд вырашыць лёс “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”
Сёння будзе абвешчана рашэнне Вярхоўнага суда па скарзе заснавальнікаў сацыяльна-грамадскага аб’яднання "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" на адмову Мінюста ў рэгістрацыі.
У сваёй скарзе Наста Лойка, Павел Ноздра і Аляксей Шэін просяць Вярхоўны суд абавязаць Мінюст зарэгістраваць аб'яднанне, паколькі, на іх думку, сваёй адмовай міністэрства парушыла канстытуцыю краіны і яе міжнародныя абавязацельствы.
Сярод прычын, па якіх не было зарэгістравана аб'яднанне, галоўны спецыяліст па грамадскіх аб’яднаннях Мінюста Яўген Какуша назваў несупадзенне даты ўстаноўчай канферэнцыі СГА "БХД" у дакументах, пададзеных на рэгістрацыю, са сведчаннямі заяўнікаў у судзе; неадпаведнасць статутных дакументаў палажэнням заканадаўства, а таксама адсутнасць у статуце аб’яднання тлумачэння паняццяў "прыхільнікі хрысціянскага светапогляду", "хрысціянскія каштоўнасці" і "хрысціянскія падыходы".
Як зазначыў Шэін, згаданыя вызначэнні з’яўляюцца не спецыяльнымі, а агульнаўжывальнымі, і іх сэнс пры жаданні можна ўдакладніць у тлумачальных слоўніках і энцыклапедычных даведніках.
БелаПАН