Сёння выклікаюць на допыт у КДБ кіраўнічку моладзі БХД Любоў Каменеву
Яе выклікаюць у якасці сведкі па справе аб "масавых беспарадках".
Учора адбыўся допыт мінскай каардынатаркі аргкамітэту БХД Ірыны Логвін. Сёння і заўтра павінны прайсці допыты Любові Каменевай і Валерыі Чарнаморцавай.
Кіраўнічку моладзі БХД Любоў Каменеву следчы КДБ Андрэй Дарашэвіч выклікаў на допыт у Мінскае КДБ на 11-00.
Мінскіх сябраў аргкамітэта БХД выклікалі ў КДБ на допыт па тэлефоне ў першай палове дня 24 сакавіка. Следчы мінскага гарадскога КДБ Андрэй Дарашэвіч спрабаваў запрасіць іх на допыт менавіта на 24 ці 25 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, паведамляе прэсавая служба БХД.